Французскі Саюз![]() Французскі Саюз (фр.: Union française) — палітычнае аб’яднанне, створанае Францыяй для трансфармацыі Французскай каланіяльнай імперыі. Саюз быў утвораны 27 кастрычніка 1946 года ў адпаведнасці з артыкулам VIII Канстытуцыі. Французскія калоніі ператвараліся ў дэпартаменты і заморскія тэрыторыі, змяняўся юрыдычны статус іх грамадзян. У 1958 годзе, пасля ўтварэння Пятай рэспублікі, Французскі Саюз быў ператвораны ў Французскае Супольніцтва. Структура Французскага Саюза вызначалася артыкуламі 63—72 Канстытуцыі Францыі. Яна складалася з Прэзідэнта Французскага Саюза, Вярхоўнага Савета Французскага Саюза і Асамблеі Французскага Саюза. Прэзідэнтам Саюза з’яляўся Прэзідэнт самой Францыі. Вярхоўны Савет (фр.: Haut Conseil) складаўся з прадстаўнікоў французскага ўрада і дзяржаў-членаў. Ён дапамагаў французскаму ўраду ў пытаннях, звязаных з Саюзам. Палову Асамблеі (фр.: Assemblée de l'Union) складалі прадстаўнікі Французскай метраполіі, іншую палову — прадстаўнікі заморскіх дэпартаментаў, заморскіх тэрыторый і асацыяваных дзяржаў. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia