Францыя (гасцініца, Магілёў)
«Францыя» — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся па Першамайскай вуліцы, на заходнім боку Тэатральнай плошчы. На поўнач ад яго размяшчаўся дом Капцелева (таксама знішчаны). Гісторыя![]() Была пабудавана ў ХIХ стагоддзі на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 1820-х гадоў[1]. У XIX — пачатку XX стагоддзяў гасцініца «Францыя» належала Патапію Піліпавічу Капцелеву[2]. У 1914 годзе належала Соф’і Іосіфаўне Пасэ[3]. Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гасцініца была адведзена для флігель-ад’ютантаў Світы імператара. У гасцініцы жылі генерал-ад’ютант М. Іваноў , генерал В. Барысаў[4], вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч, князь Ігар Канстанцінавіч, граф Д. Шарамецеў , капітан 1-га рангу Саблін[5]. Пасля ў суседніх намерах пражывалі камісар Часовага ўрада ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзімір Станкевіч і начальнік штаба генерал Міхаіл Бонч-Бруевіч. У лістападзе 1917 года ў Магілёў прыбылі лідары эсэраў і меншавікоў, каб адхіліць бальшавікоў ад улады. Па ўспамінах Бонч-Бруевіча ў двух нумарах, якія займаў Станкевіч, увесь час засядалі і нешта вырашалі эсэраўскія лідары Чарноў, Аўксенцьеў і Гоц , вядомы меншавік, былы міністр працы Скобелеў і «яшчэ некалькі валасатых і барадатых чалавек такога ж эсэра-меншавіцкага толку і выгляду»[6]. ![]() У час нямецкай акупацыі будынак займала гарадская камендатура[7]. У вайну гасцініца не пацярпела. Знішчана ў пачатку 1970-х гг. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia