Францішак Бялінскі (1683—1766)
Франці́шак Бялі́нскі (польск.: Franciszek Bieliński; 1683 — 8 кастрычніка 1766, Варшава) — маршалак вялікі каронны, ваявода хэлмінскі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша», сын Казіміра Людвіка Бялінскага. Староста мальбаркскі, з 1713 староста чэрскі (да 1726) і гарвалінскі (да 1757), чашнік каронны, падскарбі прускіх зямель (да 1738) і староста брадніцкі (да 1750), з 1715 староста груецкі, з 1717 асецкі (да 1757), у 1720 атрымаў 2 вёскі ў Асецкім старостве, з 1725 ваявода хэлмінскі, з 1726 дзяржаўца розембергскі і межашынскі, у 1730 перадаў юрбаркскае староства Чартарыйскім, з 1730 староста мірахоўскі (да 1745) і кавалеўскі, з 1732 маршалак надворны каронны, з 1742 маршалак вялікі каронны. У 1733 разам з братам Міхалам падпісаў акт варшаўскай генеральнай канфедэрацыі. Апроч таго староста лаўтэнбергскі да 1730, пільзненскі 1744, рагатынскі з 1759, дзяржаўца старагродскі з 1734 і стромецкі з 1735. Кавалер ордэна Белага Арла (1730). Знакаміты тым, што спрычыніўся да ўпарадкавання Варшавы. У 1730 ажаніўся з Даротай Генрыетай з Пшабендоўскіх, падскарбянкай вялікай кароннай, удавой Яна Мікалая Радзівіла, новагародскага ваяводы. Дзяцей не меў. Грамадская дзейнасцьДбаў пра парадак у Варшаве і сувора караў за парушэнне пакою караля. Таксама знакаміты разбудовай і ўпарадкаваннем сталіцы. У 1742 узначаліў Брукавую камісію, у выніку чаго да 1762 большасць вуліц горада была брукаванай. У 1757 заснаваў у Варшаве юрыдыку Бяліна. У гонар яго ў Варшаве ў 1770 названая Маршалкоўская вуліца. 5 лютага 1752 выдаў прывілей для Острува Велікапольскага, згодна з якім была створана першая ў Польшчы пажарная брыгада. Дамогся ў 1750-я для чэрскай і ліўскай шляхты права вырашаць маёмасныя справы не ў касцёльных судах, чым пасля скарысталіся шляхцічы з іншых ваяводстваў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia