Пётр Кміта-Сабенскі
Пётр Кміта-Сабенскі герба «Шранява» (1477 — 31 кастрычніка 1553, Кракаў) — польскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяМалодшы сын Станіслава Кміты, ваяводы рускага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты. Маршалак вялікі каронны (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), ваявода кракаўскі (1536—1553), староста генеральны кракаўскі (1533—1553), староста спішскі (1522—1553), ваявода сандамірскі з 1535 года, кашталян сандамірскі з 1532 года, кашталян войніцкі (1527—1532), староста кольскі з 1524 года і перамышльскі з 1511 года, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасці ў Бяшчадах. Пётр Кміта правёў сваю маладосць пры двары імператара Максіміліяна I, дзе адзначыўся сваёй мужнасцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у 1512 годзе, прымаў удзел у бітве з маскоўцамі пад Оршай у 1514 годзе. У 1518 годзе атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 годзе браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У 1524 годзе браў удзел у вайне з туркамі. У 1522 годзе быў паслом Польшчы на Імперскім сойме ў Нюрнбергу. Быў прыхільнікам каралевы Боны Сфорца і вёў спрэчку з каралём Жыгімонтам Аўгустам, супраціўляючыся жаніцьбе караля з Барбарай Радзівіл, аднак на сойме 1550 года заняў прынцыпова супрацьлеглую пазіцыю і перайшоў на бок караля. 24 жніўня ганарова прымаў Жыгімонта і Барбару ў сваім вішніцкім замку. Быў верным і гарачым прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага, апошні ў сваю чаргу прысвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей у Польшчы. Займаўся мецэнацкай дзейнасцю, яго двор у Вішніцы стаў адным з цэнтраў рэнесансу ў Польшчы. Фінансаваў выдавецкую дзейнасць. Яго прыдворным быў Марцін Бельскі. Пётр Кміта памёр 31 кастрычніка 1553 года, пахаванне адбылося на месяц пазней. Дзяцей не меў. Сям’яБыў мужам Барбары з Гербуртаў, якая ўспадкавала ад яго Загуж і Леска, і швагерам Яна Гербурта.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia