Францішак Ксаверый Богуш
Францішак Ксаверый Богуш (польск.: Franciszek Ksawery Bohusz; 1 студзеня 1746, Вілкамірскі павет (цяпер Укмергскі раён Віленскага павета Літва) — 4 красавіка 1820, Варшава) — польскі-літоўскі грамадска-палітычны дзеяч, святар, доктар філасофіі, пісьменнік, публіцыст, гісторык. БіяграфіяФранцішак Ксаверый Богуш нарадзіўся ў шляхецкай сям’і віленскага мечніка, герба «Адзінец». У 15-гадовым узросце ўступіў у манаскі ордэн езуітаў, прайшоў навучанне ў іх калегіуме ў Вільні. Пазней вывучаў філасофію, тэалогію і права ў Віленскай акадэміі, некаторы час жыў у Рыме. У 1768 годзе прыняў сан святара і служыў настаяцелем у Вількаміры і Езна (цяпер Езнас). ![]() У 1772 быў прызначаны прэфектам створанага ў тым жа годзе шляхецкага канвікта ў Гродна (Гродзенскі езуіцкі калегіум). У 1777—1778 — у якасці хатняга настаўніка наведаў з графам А. Тызенгаўзам Германію, Францыю, Італію. У 1780 пасля адстаўкі Тызенгаўза, пасяліўся ў Вільні. У 1780—1782 гг. — прэзідэнт Літоўскага Трыбунала. У 1781 годзе стаў прэлатам. Быў каад’ютарам віленскім (1781), генеральным візітатарам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай (1784). У гэты перыяд склаў «Сумарыйную выпіску з актаў віленскай кафедральнай капітулы 1501—1783» (надрукавана ў «Апісанні рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі», Вільня, 1895, вып. 1). У 1791 Ф. К. М. Богуша ўзнагародзілі ордэнам святога Станіслава. Быў выхавальнікам Францішка Сапегі, будучага генерала літоўскай артылерыі, маршалка дваранства Мінскага ваяводства. У 1790—1791 падарожнічаў па Еўропе. Быў у ліку праціўнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі 1791 г., за што ў 1792 годзе быў арыштаваны. Удзельнік змовы генерала Якуба Ясінскага з мэтай падрыхтоўкі Нацыянальнага паўстання 1794 г., прапаноўваў «падчас паўстання абвясціць сялянам вольнасць і свабоды, стан мяшчанскі наблізіць да стана шляхетнага, духавенства залашчыць глубокім шанаваннем рэлігіі з моцным запэўніваннем павагі і касцёльнай еднасці і такім чынам усе станы Краю ў адзінадумстве аб’яднаць». Канонік віленскі. У 1794 быў у другі раз арыштаваны, і адпраўлены ў Смаленск. Вызвалены з-за кратаў праз 15 месяцаў, вярнуўся ў Вільню. У 1803 стаў генеральным інспектарам школ. Адыграў важную ролю ў развіцці сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай. З 1804 пастаянна пражываў у Варшаве. Асноўнымі яго заняткамі сталі навука і філантропія. Ён выбіраўся міравым суддзёй, стаў правадзейным членам Варшаўскага таварыства сяброў навук, ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта. Даследчык літоўскай мовы. Творчая дзейнасцьПеракладчык, выдаў на польскай мове Кодэкс Напалеона, перакладаў творы Вергілія. Аўтар і выдавец шэрагу навуковых публікацый. У 1785 г. выдаў сачыненне «Філосаф без рэлігіі». У 1808 выдаў працу «Аб пачатках народа і мовы літоўскай» (Варшава). Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. З мэтай лепшага вывучэння мінулага лічыў неабходным праводзіць археалагічныя раскопкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Рукапіс 3-томнай гісторыі Барскай канфедэрацыі загінуў. У 1820 г. былі выдадзеныя «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia