Францішак Сяліцкі
Францішак Сяліцкі (29 лістапада 1923, Мікуліна, цяпер Даўгінаўскі сельсавет Вілейскага раёна — 2 верасня 2001, Уроцлаў) — славіст, доктар філалагічных навук. Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта. БіяграфіяРэпрэсаваны савецкай уладай у 1941 годзе, зняволены ў Вілейскай турме, вывезены на Алтай. Працаваў пастухом, трактарыстам у саўгасе. Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1943 года ваяваў у складзе 1-й Варшаўскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі . Вызваляў Варшаву ў 1945 годзе. Звольнены з Войска Польскага ў 1948 годзе падчас камуністычных чыстак у званні капітана. На радзіму не вярнуўся. З успамінаў пра роднае Мікуліна:
У 1950 годзе пачынае вывучаць русістыку ва Уроцлаўскім універсітэце. Ад 1951 года асістэнт кафедры рускай філалогіі. Дырэктар Інстытута славянскай філалалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта (1973—1978), дэкан філалагічнага факультэта (1978—1981), кіраўнік аддзялення славянскіх літаратур. Аўтар каля 400 прац — манаграфій, падручнікаў, анталогій, лекцый, аўтарэфератаў, артыкулаў, рэцэнзій. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia