Фрушка-Гара
Фру́шка-Гара́[2] (Фрушская Гора) — града[3], ізаляваны краж[4], на тэрыторыі аўтаномнага краю Ваяводзіна Сербіі і Вукаварска-Срэмскай жупаніі Харватыі, у гісторыка-геаграфічнай вобласці Срэм. Найвысокія вяршыні: Црвені-Цот — 539[1] м, Стражылава— 321 м, Ірышкі-Верац — 451 м, Вялікі-Градац — 471 м. У нядаўняй геалагічнай гісторыі (пліяцэн) краж быў востравам у Панонскім моры[3]. У 1960 годзе тут быў створаны аднайменны нацыянальны парк плошчай 22 тыс. га для аховы ўнікальных прыродных і культурных ландшафтаў[2]. Фрушка-Гара — месца гістарычнага духоўнага цэнтра сербскага народа, важны цэнтр у культурна-гістарычнай спадчыне Сербіі[3]. Тут перш было каля 30, а да 1941 года — 17 манастыроў[3], цяпер жа, як турыстычныя і паломніцкія аб'екты вылучаюць 16 часткова захаваных пасля Другой сусветнай вайны Фрушскагорскіх манастыроў. У шырокалісцевых лясах масіву Фрушка-Гара ёсць алені і казулі, гняздуюцца многія птушкі, у тым ліку і такія як белы і чорны бусел, а таксама арол магільнік, балабан, чорны каршун[5] и др. ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia