Ваяводзіна
Ваяводзіна (сербск.: Војводина) — аўтаномны край Сербіі. НазваКалька венгерскага Банат (ст. венг.: ban — намеснік, ваявода)[1]. ГеаграфіяКрай размешчаны на поўнач ад Дуная ў паўночнай частцы Сярэднедунайскай нізіны (вышыня 70—250 м). На паўднёвым захадзе краю ўзвышаецца ізаляваны краж Фрушка-Гара (вышыня да 539 м), на паўднёвым усходзе — нагор’е Паўднёвых Карпат (вышыня да 641 м). Клімат умераны, кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 22—24 °C, студзеня ад −1,2 да 2,6 °C. Ападкаў 550—750 мм на год. Буйныя рэкі — Дунай, Ціса, Ціміш. Буйнейшае возера — Палічка. Пераважаюць ландшафты чарназёмных стэпаў, таму Ваяводсіна жытніца Сербіі. Акрамя вырошчвання збожжавых і тэхнічных культур у краі развіта садоўніцтва, вінаградарства і мяса-малочная жывёлагадоўля[2]. Гарады — Зрэнянін, Панчава, Субаціца, Срэмскі-Карлаўцы ГісторыяУ VI ст. на тэрыторыі сучаснай Ваяводсіны пасяліліся славяне, але ўжо ў канцы IX ст. тэрыторыя была заселена венграмі і пазней увайшла ў склад Каралеўства Венгрыя. У 1520—1718 гадах ў Асманскай імперыі. Потым паводле Пажаравацкага мірнага дагавора ў Габсбургскай манархіі, як каронныя землі. Падчас рэвалюцыі 1848—49 гадоў у Венгрыі на тэрыторыі Ваяводсіны адбываліся антыфеадальныя выступы сербскіх сялян. У маі 1848 года народная скупшчына шэрагу камітэтаў Паўднёвай Венгрыі, населеных сербамі, абвясціла аўтаномію Ваяводсіны, аднак венгерскі рэвалюцыйны ўрад адмовіўся яе прызнаваць[2]. 18 лістапада 1849 года праз аб’яднанне Срэма, Баната і Бачкі сфарміравана штучная адміністрацыйная адзінка Сербская Ваяводсіна і Тымішскі Банат, якая існавала да 1860 года. У снежні 1860 года яе тэрыторыя ўвайшла ў склад венгерскіх каронных зямель[3].
У 1918 годзе тэрыторыя Ваяводсіны ўвайшла ў Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а пасля перайменавання яго ў Югаславію па новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні з зямель Ваяводсіны сфарміравана Дунайская банавіна з цэнтрам у Нові-Садзе. Пасля капітуляцыі Югаславіі ў 1941 годзе значная частка Ваяводсіны падзелена паміж Венгрыяй і Харватыяй. У кастрычніку 1944 года савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю Ваяводсіны, а 31 ліпеня ў Нові-Садзе Скупшчына Ваяводсіны абвясціла стварэнне Аўтаномнага краю Ваяводсіна ў складзе Народнай Рэспублікі Сербія. У 1963 годзе ФНРЮ была перайменавана ў СФРЮ, а Аўтаномны край Ваяводсіна ў Сацыялістычны Аўтаномны Край Ваяводзіна з пашыранай аўтаноміяй, якім ён заставаўся да распаду Югаславіі. Пасля аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косавам Ваяводсіна засталася адзіным аўтаномным краем пад кантролем Сербіі. НасельніцтваВаяводсіна вядома шматнацыянальным складам насельніцтва. Апроч сербаў (65 %), там жывуць венгры (14 %), славакі (3 %), харваты (3 %), югаславы (3 %), чарнагорцы (2 %), румыны (1,5 %), цыгане (1,5 %), русіны (1 %), македонцы (0,5 %) і іншыя. Паводле перапісу 2002 года, 69 % вернікаў вызнае праваслаўе, 19 % — каталіцызм, 3,5 % — пратэстантызм. Афіцыйныя мовы — сербская, венгерская, славацкая, румынская, харвацкая і русінская. Агулам у краі жыве каля двух мільёнаў чалавек. Вядомыя асобыЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia