Фрыдрых Аўгуст I Ольдэнбургскі
Фрыдрых Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Friedrich August von Oldenburg; 20 верасня 1711, палац Готарп — 6 ліпеня 1785, Ольдэнбург) — князь-біскуп любекскі з 15 снежня 1750 і адначасова граф з 14 снежня 1773, а пазней з 22 сакавіка 1777 герцаг ольдэнбургскі. З дому Гольштэйн-Готарпаў. Родны брат караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка. Дзядзька Кацярыны Другой (брат яе маці Іаганы Лізаветы). БіяграфіяФрыдрых Аўгуст быў шостым дзіцем у сям’і Крысціяна Аўгуста Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскага і Альберціны Фрыдэрыкі Бадэн-Дурлахскай. У канцы 1743 года, калі зайшла гаворка пра сватаўство пляменніцы са спадчыннікам расійскага прастола, Фрыдрых Аўгуст асабіста прывёз у Пецярбург партрэт нявесты, напісаны прускім прыдворным мастаком Антуанам Пэнам. У 1750 годзе Фрыдрых Аўгуст атрымаў у спадчыну Любекскае княства-біскупства з цэнтрам у Эйтынскай рэзідэнцыі ад старэйшага брата, які праз год павінен быў стаць каралём Швецыі. Пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста ў 1785 годзе герцагствам за псіхічнахворага сына Фрыдрыха Аўгуста Петэра Фрыдрыха Вільгельма кіраваў яго пляменнік Петэр Фрыдрых Людвіг Ольдэнбургскі, сын Георга Людвіга. Сям’я21 лістапада 1752 года ён ажаніўся з Ульрыкай Фрыдэрыкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай, дачкой Максіміліяна Гесэн-Касельскага. У Фрыдрыха Аўгуста было трое дзяцей: Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia