Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў
![]() Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (1923, Падгор’е, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15 студзеня 1942) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяБеларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 5 ліпеня 1941 года[1] ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падраздзяленні. Загінуў у баі каля вёскі Вараніно на шашы Магілёў—Гомель[1] 15 студзеня 1942 года. ПамяцьУ вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia