Фёдар Іванавіч Махаўцоў
Фёдар Іванавіч Махаўцоў (19 верасня 1917, Гомель — 5 жніўня 1988) — беларускі мастак, графік. БіяграфіяНарадзіўся 19 верасня 1917 года ў Гомелі. Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы (1938—1941)[1]. Жыў і працаваў у Гомелі, удзельнічаў у мастацкім афармленні горада да святочных мерапрыемстваў[2]. Член Саюза мастакоў СССР[3]. Памёр 5 жніўня 1988 года[4]. ТворчасцьЗ 1946 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках. Акрамя станковай графікі, працаваў таксама ў жанры акварэльнага пейзажу. Яго пейзажы прысвечаны Гомелю і Гомельшчыне, рачным прасторам Сожа, жыццю партовых працаўнікоў (1957—1970). Асноўныя творы — серыя работ, выкананых у тэхніцы малюнка, прысвечаных працаўнікам Гомельскага паравознага дэпо (1945), партрэты герояў Сацыялістычнай Працы, чыгуначнікаў, машыністаў, кавалёў, фармоўшчыкаў, слесараў (1950—1953). У шэрагу партрэтаў мастак адлюстраваў людзей калгаснага сяла: «Настаўнік», «Калгасны вартаўнік» (1955), «Малады калгаснік» (1956) і інш[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia