Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў
Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў (21 верасня 1899, в. Падсосенне, Валагодская вобласць — 8 лютага 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяУдзельнік Грамадзянскай вайны. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1919 годзе ваяваў на Заходнім фронце супраць войскаў генералаў Булак-Булаховіча і Юдзеніча, удзельнік абароны Петраграда, быў паранены. У 1920 годзе ваяваў на Паўднёвым фронце супраць Урангеля. У 1921 годзе скончыў Сімферопальскія камандныя пяхотныя курсы, затым ваенна-палітычныя курсы ў Кіеве. Служыў палітруком палкавой школы. Удзельнік вызваленчага пахода Чырвонай Арміі у Заходнюю Беларусь 1939 года. Сустрэў Вялікую Айчынную вайну на пасадзе намесніка начальніка палітаддзела ваеннага вучылішча ў Беларускай ССР. На фронце з 1941 года — палкоўнік, камандзір палка. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі. У 1943 годзе скончыў курсы «Выстрал». 27 чэрвеня 1944 года полк на чале з Ф. А. Сцебеневым захапіў чыгуначную станцыю Орша. Удзельнічаў у вызваленні Барысава і Мінска, фарсіраваў Нёман каля Гродна, захапіў і ўтрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання. У 1946 годзе звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Маскве. Памёр 8 лютага 1971 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках. ПамяцьУ 1973 годзе яго імем названы вуліца і завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia