Фёдар Андрэевіч Тулаў
Фёдар Андрэевіч Тулаў (1792 — 2 лістапада 1855) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў. БіяграфіяПрыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург. ТворчасцьУсяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны. Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках Прапойска[4]. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia