Фёдар Васільевіч Конышаў
Фёдар Васільевіч Конышаў (21 снежня 1932, в. Кацельна, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 13 студзеня 2007, Мінск, Беларусь) — беларускі празаік і публіцыст, журналіст. Біяграфія і творчы шляхНарадзіўся 21 снежня 1932 года ў адной з малых вёсак Полаччыны ў сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны партызаніў, быў сынам палку. Працаваў на заводзе (1948—1951), у газетах Даўгаўпілса, Маладзечна, Мінска (1951—1960). Затым працаваў рэдактарам газеты «Орловский комсомолец», дырэктарам карціннай галерэі ў Арле (1960—1967). У 1957 годзе быў прыняты ў Саюз журналістаў СССР. У 1963 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Затым працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па Малдове (1967—1970). Працаваў уласным карэспандэнтам БЕЛТА і намеснікам галоўнага дырэктара праграм Беларускага тэлебачання (1970—1984), галоўным рэдактарам часопіса «Зрок» (1992—1993). Абіраўся членам Арлоўскага абкама КПСС. З’яўляўся пенсіянерам за асобыя заслугі. Быў інвалідам 1 групы па зроку. Памёр 13 студзеня 2007 года ў Мінску. Літаратурная дзейнасцьЯк пісьменнік дэбютаваў у газеце «Латгальская правда» (г. Даўгаўпілс). Выдаў тры кнігі — зборнік сатыры і гумару «Присмотрелись» і дзве аповесці «Тополя на курганах», «Чапаев: жизнь после смерти». Быў удзельнікам I (Устаноўчага) з’езда Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна». Пасля стварэння літсаюза некалькі гадоў узначальваў секцыю мастацкай прозы, быў складальнікам і рэдактарам першага калектыўнага зборніка прозы членаў літсаюза «Долгая-долгая ночь». У літаратурна-публіцыстычным часопісе «Западная Двина» быў апублікаваны яго ваенна-прыгодніцкі раман пра разведчыкаў часоў Вялікай айчыннай вайны «Ход конём». Урыўкі вялікай прозы публікаваліся ў газеце «Вестник культуры». Шэраг твораў аўтара па сённяшні дзень чакае сваёй публікацыі. Бібліяграфія
СМІ пра аўтара
Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia