Фёдар Васільевіч Пакроўскі
Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі[1] (руск.: Фёдор Васильевич Покровский; 1855, Кастрамская губерня — 31 ліпеня 1903, г. Падольск, Маскоўская губерня) — археолаг[2], музейны супрацоўнік. БіяграфіяВыхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[2], якую скончыў у 1879[1] годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах[1]. У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні. У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў[3]. Навуковая дзейнасцьВывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых[2]. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей[1]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе[1]. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года[1]. Працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia