Фёдар Мацвеевіч Іванчанка
Фёдар Мацвеевіч Іва́нчанка (нар. 6 кастрычніка 1929, в. Александрыя, Копыскі раён, Аршанская акруга) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся 6 кастрычніка 1929 года ў в. Александрыя Копыскага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці). Скончыў саратаўскія будаўнічы тэхнікум імя Леніна (1950) і політэхнічны інстытут (1967). 3 1952 года, пасля службы ў Савецкай Арміі, працаваў у праектных арганізацыях Саратава[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. У 1964—1968 гадах — галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «Саратаўпрампраект»[2]. 3 1968 года — у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар праектаў (1969—1971), кіраўнік майстэрні (1971—1984); у 1971—1989 у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»[1]. Пасля рэарганізацыі СА СССР у 1992 годзе з’яўляўся членам Беларускага Саюза архітэктараў, на працягу шэрагу гадоў уваходзіў у склад яго праўлення[2]. У 1992—1997 гадах з’яўляўся кіраўніком персанальнай творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў[2]. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы ў Расіі: будынак гарадскога райсавета, гасцініца «Саратаў» (1963), Палац культуры завода тэхнічнага шкла (1967), абласнога Дом Саветаў на пл. Рэвалюцыі (1969, у сааўтарстве) у Саратаве; санаторый «Волга» ў Шумейцы Энгельскага раёна Саратаўскай вобласці (1968, у сааўтарстве з І. Д. Карпавай[3])[1], лабараторныя і вытворчыя будынкі прампрадпрыемстваў[2]. ![]() Асноўныя работы на Беларусі: інтэрнат Дзяржбуда Беларусі па вул. Калектарнай (1972), будынак інстытута «Мінскграмадзянпраект» (1972, у сааўтарстве) у Мінску; туберкулёзны дыспансер (1975) і анкалагічная бальніца (1986, у сааўтарстве) у в. Бараўляны Мінскага раёна; забудова г. Салігорска і яго адміністрацыйна-грамадскага цэнтра (1968—1986, кіраўнік аўтарскага калектыву)[1]: кінатэатр «Зорка Венера» (1974), дом быту (1979), 18-павярховы лабараторны корпус ВА «Беларуськалій» (1980); 15-павярховыя жылыя дамы з установамі абслугоўвання (1980—1982); комплекс дзіцячых устаноў для пазашкольных заняткаў (1982), інтэрнат гасцінічнага тыпу ВА «Беларуськалій» па вул. Леніна і Каржа (1982)[2]. ВынаходствыПатэнтаўладальнік і аўтар вынаходства «Чарапіца „ЭФЕКТ“ (патэнт № 1006, выдадзена Дзяржаўным патэнтавым ведамствам Рэспублікі Беларусь, зарэгістравана ў дзяржаўным рэестры вынаходстваў 20 сакавіка 1995)[2]. КонкурсыНеаднаразовы ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх гарадскіх аглядаў-конкурсаў, адзначаны граматамі і дыпламамі Саюза архітэктараў СССР і Саюза архітэктараў БССР. Аўтар конкурсных праектаў „Пантэон вялікім людзям“ у Маскве (1954); помнік У. І. Леніну на Ленінскіх гарах у Маскве (1958); мемарыял у Гжацку ў гонар 25-годдзя выхаду чалавека ў космас (1986); помнік Перамогі ў Маскве (1986), заказны конкурсны праект помніка замагарам за Савецкую ўладу на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1989); помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску (1989); Свята-Траецкі храм (1989); помнік ахвярам рэпрэсій у Курапатах {2003)[2]. УзнагародыУзнагароджаны дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1962), сярэбраным медалём ВДНГ СССР за забудову г. Салігорска (1978); знакам «Ударнік дзявятай пяцігодкі» (1975) і Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР за вялікі ўнёсак у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва ў рэспубліцы (1977, 1979), ганаровымі граматамі інстытута «Мінскграмадзянпраект» (1979), медалём «Ветэран працы» (1983), Граматай Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы (1989)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia