Александрыя (Шклоўскі раён)
Александры́я[2] (трансліт.: Alieksandryja, руск.: Александрия) — аграгарадок[3] у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, на правым беразе ракі Дняпро. У складзе Александрыйскага сельсавета. Насельніцтва 524 чал. (2010). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Шклова, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копысь. Александрыя — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). НазваТапонім Александрыя ўтварыўся ад імя заснавальніка паселішча — графа Аляксандра Хадкевіча[4]. ГісторыяУпершыню Александрыя згадваецца ў XVII ст. як спадчыннае ўладанне ў Шклоўскім графстве. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Згадваецца ў 1643 як мястэчка ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[5], меліся царква, 2 "шпіталі" (багадзельні), млын на рацэ Копысіца, перавоз на Дняпры, крамы, некалькі бровараў. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Александрыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губерні. З 1775 мястэчкам валодаў граф С. Зорыч. Паводле генеральнага межавання, у 1783—1784 тут было 53 двары, 2 царквы, сядзіба, паштовы дом, вадзяны млын; Дняпром хадзіў паром. Станам на 1886 — 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 царкоўна-прыходскія школы, яўрэйскі малітоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузня. З адкрыццём чыгуначнай лініі Віцебск — Орша — Жлобін (1902), якая прайшла за 1,5 км ад Александрыі, развіццё мястэчка паскорылася. На 1909 — 99 двароў. У Першую сусветную вайну ў лютым — лістападзе 1918 Александрыю займалі нямецкія войскі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Александрыю вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 1925 тут было 175 двароў, пачатковая школа, клуб з хатай-чытальняй. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1939 — 147 двароў. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1944 — 131 двор, на 1990 — 178. У 1981 годзе цэнтр Александрыйскага сельсавета перанесены ў вёску Вялікі Мяжнік[6]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Александрыі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка. Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia