Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля
Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля (?— ?) — князь, землеўласнік. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Канопляў герба «Друцк». Сын Фёдара Каноплі, заснавальніка роду. Праз шлюб з дачкой В. Лукомскага атрымаў частку маёнтка Пірошыцы ў Лукомскім княстве, якая пазней адышла ў пасаг яго дачцэ Лізавеце, жонцы Ф. Уладыкі. Прыняў удзел у мяцяжы Глінскіх 1508 года, пасля паражэння якога пераехаў у Маскву. 3 яго сыноў Іван дзіцем быў схоплены татарамі ў час набегу 1505 года і памёр у палоне, Фёдар памёр таксама маладым, Канстанцін (1496?—1530) пакінуў адзіную дачку Багдану, Леў (1503?— 1550) памёр апошнім з Друцкіх-Канопляў. Родавыя вотчыны (Канапельчыцы і часткі Саколіна і Драчалукаў) адышлі да Багданы (каля 1520—1584), дачкі Канстанціна, жонкі князя П. Лукомскага, якая пасля яго смерці ў 1547 годзе ўзяла шлюб з І. І. Сапегам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia