Фігура Божай Маці (Жодзіна)
Фігура Божай Маці — кампазіцыя ў г. Жодзіна Мінскай вобласці, знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска. ГісторыяУ снежні 2017 года пачалося абмеркаванне праекта стварэння на ўездзе ў горад скульптуры Божай Маці, галоўнымі ініцыятарамі якога былі католікі з мясцовай парафіі[1]. Першапачаткова планавалася яго адкрыццё да дня горада ў 2018 годзе[2]. У лютым 2018 года быў створаны фонд для адліцця і ўсталёўкі помніка. На рахунак фонду паступіла 243 985 бел. рублёў, з іх каля 65 000 — гэта пералікі арганізацый і жыхароў горада, каля 179 000 — паступлення ад фундатараў. У снежні 2020 года гатовую фігуру прывезлі на тэрыторыю «БЕЛАЗ»[3]. 4 жніўня 2021 былі ўсталяваны гранітныя пліты для пастамента, а 24 жніўня прайшла пробная ўсталёўка фігуры[4]. 19 верасня 2021 года глава мясцовай парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі каля помніка правёў набажэнства. Апісанне помнікаСкульптура адлітыя з бронзы, яе вышыня складае пяць метраў. Каля помніка знаходзіцца памятная табліца.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia