Касцёл Маці Божай Фацімскай (Жодзіна)
Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Гісторыя25 сакавіка 1992 года адбыўся першы сход католікаў горада. 6 траўня 1992 года адбылася першая Святая Імша ў памяшканні дома культуры ГРЭС, якую правёў а. Юзаф Пятушка, пробашч Барысаўскай парафіі. ![]() 20 мая 1992 года ў Жодзінскім гарадскім выканкаме зарэгістравана Рымска-каталіцкая парафія імя Маці Божай Фацімскай. 4 чэрвеня 1993 года было прынята рашэнне гарадскога выканкама аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла. 15 мая 1994 года быў узвядзены драўляны крыж на касцёльнай тэрыторыi. 7 кастрычніка 1996 года было асвячэнна месца будаўніцтва касцёла пробашчам парафіі а. Маркам. 11 лістапада 1996 года быў закладзены першы камень падмурка касцёла. Май — чэрвень 1997 года было скончана будаўніцтва фундамента. Ліпень — верасень 1997 года — узведзены сцены касцёла. У 2021 годзе па ініцыятве мясцовай парафіі была ўсталявана фігура Божай Маці на ўездзе ў горад з боку Мінска. АрхітэктураПабудаваны паводле праекта архітэктара Інэссы Кныш з «Барысаўпраекта». Вырашаны квадратным у плане аб’ёмам, узнятым на высокі цокаль і накрытым стромкім вальмавым дахам з металачарапіцы, у які над фасадам урэзана чатырохгранная шатровая званіца. Фасад па цэнтры крапаваны трымя зашклёнымі прасламі з зубчастымі завяршэннямі. Такой жа формай вырашаны ўваходны партал-ніша, да якога вядзе лесвічны каскад. Аналагічна трактаваны плоскасныя бакавыя фасады. Трохгранны прэсбітэрый утвораны скошанымі ў плане сакрысціямі. Аднолькавае архітэктурнае і кампазіцыйнае вырашэнне атрымала далучаная да апсіды двухпавярховая плябанія, вальмавы дах над якой завершаны чатырохгранным шатром[1]. Пробашчы![]()
Вікарыі
ГалерэяЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia