Філіпінска-В’етнамская епархія

Філіпінска-В’етнамская епархія
Агульныя звесткі
Краіна Філіпіны
В’етнам
Епархіяльны цэнтр Маніла
Ханой
Заснавана 26 лютага 2019[1]
Статыстыка
Храмаў 33 (2020)[2]
Сайт phvieparchy.org/en/
phvieparchy.org/ru/ (руск.)

Філіпінска-В’етнамская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы, што аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Рэспублікі Філіпіны і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Уваходзіць у склад Патрыяршага экзархату ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гісторыя

26 лютага 2019 года Свяшчэнны сінод утварыў Філіпінска-В’етнамскую епархію на тэрыторыі Філіпінаў і В’етнама, з тытулам епархіяльнага архірэя «Манільскі і Ханойскі»[3].

22 лютага 2020 года мітрапаліт Манільскі і Ханойскі Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Макалангоце на востраве Мінданаа, які стаў першым паўнавартасным храмам епархіі. У той жа дзень там жа адбыўся епархіяльны сход духавенства і свецкіх Філіпінска-В'етнамскай епархіі, якая да таго часу налічвала 33 парафіі (30 на Філіпінах і 3 у В'етнаме) і 11 малітоўных памяшканняў. У складзе епархіі было ўтворана пяць дабрачынняў — Манильскае, Даваавскае, Генерал-Сантаўскае, В'етнамскае і Даваа-дэль-Сурскае[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya