Фіялка сабачая
Фіялка сабачая[1], Браткі лесавыя[2] (Víola canína) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка сямейства фіялкавыя. НазваФіялка сабачая, парушэнец мужчынскі, уражнік[3], падцернік[4], раннік, уразнік[5], браткі сабачныя[6], сярдзечнік[4]. Батанічнае апісаннеМнагалетнік вышынёй 5-15 см з тонкім, кароткім галінастым карэнішчам. Сцёблы без прыкаранёвых разетак, шматлікія (5-12), узыходзячыя, утвараюць дзярноўнікі. Уся расліна голая або крыху валасістая. Сцябловае лісце чаргавальнае, з хвосцікам, роўнымі па даўжыні ліставымі пласцінкамі, голыя або каля асновы трохі пушыстыя. Форма лісця ад яйкападобнай да ланцэтнай, ліставыя пласцінкі — дробныя (1-1,5 см). Прылісткі сярэдняга сцябловага лісця ланцэтныя. Кветак на адным сцябле некалькі, яны размешчаны па адной на доўгіх пазушных кветаножках. Кветкі 5-пялёсткавыя, абодваполыя, няправільныя, 15-18 мм даўжыні, светла-сінія. Тычачак 5. Квітнее ў маі-чэрвені, часам паўторна ў канцы лета. ПадвідыКласіфікацыяТаксанамія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia