Хаміцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Хаміцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хамічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мартынавіцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 14 красавіка 1960 года ў склад Давыдаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Карані і Мартынавічы)[2]. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азарыцкага пассавета (5 населеных пунктаў: Замашчаны, Кавалькі, Ніканава, Хамічы і Чырвоная Слабодка) і Казловіцкага сельсавета (вёска Казанск)[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia