Хангай
Хангай (манг.: Хангайн нуруу) — нагор’е ў цэнтральнай частцы Манголіі. Хангай з’яўляецца часткай асноўнага водападзелу паміж Паўночным Ледавітым акіянам і Цэнтральнай Азіяй. Працягваецца з захаду на ўсход прыкладна на 700 км, з поўначы на поўдзень да 200 км. Вышыні 2000—3000 м. Найбольшая — гара Отхан-Тэнгры (Энх-Тайван) вышынёй 3905[1] (4021[2]) м. Маюцца радовішчы жалезнай руды (Тамрын-Гол), золата, вырабных камянёў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia