Мангольская мова
Мангольская мова (манг.: Монгол хэл, ![]() Сучасная літаратурная мангольская мова Манголіі складзеная на аснове паўночнага халхаскага дыялекта. Да сяр. ХХ ст. існавала некалькі варыянтаў мангольскай пісьмовасці. Першыя пісьмовыя крыніцы на мангольскай мове вядомыя з ХІІІ ст. Яны складаліся на аснове ўйгурскай літарнай вязі. Акрамя таго, у кан. ХІІІ ст. па запыту хана Хубілая тыбецкі вучоны Пагба-лама склаў “квадратную” пісьмовасць на аснове тыбецкіх літар. У XVII ст. джунгарскі манах Зая распрацаваў асновы ўласна мангольскай пісьмовасці. У XVIII ст. узнік яшчэ адзін варыянт мангольскай пісьмовай мовы – саёмбо. У ХІХ ст. манчжурская адміністрацыя ўводзіла пісьмовую мову на аснове лацініцы. Але пісьмовасць на аснове ўйгурскай вязі заставалася асноўнай да 1941 г., калі быў прыняты алфавіт на аснове кірыліцы. У апошнія гады сярод моладзі Манголіі і манголаў, што жывуць у іншых краінах, таксама ў побыце распаўсюджаная лацінка. Гэта тлумачыцца недахопам тэхнічна-інфармацыйных прыстасаванняў (сотавых тэлефонаў, камп’ютараў, факсаў і г. д.) з раскладкай на кірыліцы. Ва Унутранай Манголіі афіцыйна карыстаюцца пісьмовасцю на аснове ўйгурскай літарнай вязі.
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia