Ханс Ёран Персан
Ханс Ёран Персан (шведск.: Hans Göran Persson; 20 студзеня 1949, г. Вінгокер, Швецыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі, прэм’ер-міністр краіны з 1996 па 2006 год. БіяграфіяПасля заканчэння ўніверсітэта Персан на працягу некалькіх гадоў быў у кіраўніцтве Дэмакратычнага саюза моладзі Швецыі. Упершыню Персан быў абраны ў парламент у 1979 годзе. З таго часу ён неаднаразова ўзначальваў парламенцкія камітэты, займаў пасаду міністра. У 1996 годзе Персан стаў прэм’ер-міністрам Швецыі. З таго ж часу ён узначальваў Сацыял-дэмакратычную партыю Швецыі. У сваёй палітычнай праграме Персан падкрэсліваў важнасць даступнасці якаснай адукацыі для росквіту грамадства. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах у верасні 2006 года ад права-цэнтрысцкага Альянсу чатырох ліберальна-кансерватыўных палітычных партый з лідарам Умеранай кааліцыйнай партыі Швецыі на чале Фрэдрыкам Райнфельтам, Персан падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра. На пазачарговым кангрэсе Сацыял-дэмакратычнай партыі 17 сакавіка 2007 года Мона Салін была выбрана пераемнікам Персан на пасадзе старшыні. Персан працягвае займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю, у прыватнасці ўваходзіць у склад Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia