Харві Вайнштэйн
Харві Вайнштэйн (англ.: Harvey Weinstein, нар. 19 сакавіка 1952) — амерыканскі кінапрадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар» і BAFTA за фільм «Закаханы Шэкспір». Адзін з самых вядомых прадзюсараў Галівуда. Стаў сузаснавальнікам кінакампаній Miramax і Weinstein Company. Ён працаваў над такімі фільмамі як «Закаханы Шэкспір», «Прамова караля», «Забіць Біла», «Банды Нью-Ёрка», «Крымінальнае чытво», «Джанга вызвалены» ды «Агідная васьмёрка». Яго нечаканае звальненне стала наступствам публікацыі ў «The New York Times», якая выйшла ў 2017 годзе. Журналісты выдання паведамілі пра абвінавачванні Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях да актрыс і супрацоўніц яго кінакампаніі[3]. 24 лютага 2020 года Харві Вайнштэйна прызналі вінаватым па двух пунктах абвінавачвання ў судзе па справе аб сексуальным гвалце. 11 сакавіка яго прысудзілі да 23 гадоў турмы. Пасля ў ходзе яшчэ аднаго крымінальнага працэсу ў Лос-Анджэлесе ён атрымаў яшчэ 16 гадоў турмы. У 2024 годзе суд у Нью-Ёрку пастанавіў правесці па справе Вайнштэйна новае судовае разбіральніцтва. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia