Харыспора далікатная
Харыспо́ра далікатная[1][2] (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду Харыспора (Chorispora) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 8—20[2] см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі. Распаўсюджанне і экалогіяЕўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай (Аргенціна, Чылі) Амерыкі, Японіі[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў стэпах, паўпустынях, на аблогах, пустках, каля дарог, па берагах каналаў і арыкаў, на пашах і агародах, каля жылля. Цвіце ў сакавіку—красавіку[5]. Плады паспяваюць у красавіку—маі[5]. Пустазелле, якое засмечвае пасевы, асабліва пшаніцы і люцэрны[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia