Хасэ Луіс Браўн
Хасэ Луіс Браўн (ісп.: José Luis Brown; нар. 11 лістапада 1956) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. БіяграфіяБраўн — выхаванец клуба «Эстудыянтэс», за які выступаў першую палову сваёй кар’еры футбаліста. Разам з «ільвамі» Браўн выйграў два чэмпіянаты Аргенціны. У 1986 годзе, ужо будучы іграком калумбійскага «Атлетыка Насьяналь», Браўн стаў чэмпіёнам свету. Прычым, у фінальнай гульні ён адкрыў лік, забіўшы свой адзіны мяч за кар’еру ў зборнай. Па заканчэнні кар’еры іграка стаў трэнерам. Спачатку некаторы час працаваў памочнікам трэнера і трэнерам другіх каманд у Оскара Руджэры ў «Сан-Ларэнса» і ў Карласа Біларда ў «Бока Хуніярс». Затым дзейнічаў у трэнерскім тандэме з Эктарам Энрыке ў двух клубах — «Альмагра» і «Нуэва Чыкага». Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia