Хуліа Алартыкаэчэа
Хуліа Хорхэ Алартыкаэчэа (ісп.: Julio Jorge Olarticoechea; нар. 18 кастрычніка 1958[1][2][…], Саладылья[d], правінцыя Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. БіяграфіяЗначную частку кар’еры Алартыкаэчэа правёў у «Расінгу», аднак ён паспеў пагуляць і за два іншыя вялікія клубы аргенцінскага футбола — «Рывер Плэйт» (у якім ён усё ж выйграў свой адзіны чэмпіёнскі тытул на клубным узроўні) і «Бока Хуніярс». Таксама непрацяглы час выступаў у «Нанце» і «Аргенцінас Хуніярс», а завяршаў кар’еру ў «Дэпартыва Мандыю» (цяпер «Тэкстыль Мандыю»). За перыяд з 1982 па 1990 год Алартыкаэчэа тройчы прымаў удзел у чэмпіянатах свету. У 1986 годзе ён стаў чэмпіёнам свету, згуляўшы ва ўсіх сямі матчах зборнай. У 1990 годзе дапамог камандзе дайсці да фіналу, у якім аргенцінцы саступілі зборнай ФРГ. На тым турніры Алартыкаэчэа згуляў у пяці матчах. Прапусціў фінальны матч з-за лішняй жоўтай карткі, атрыманай у паўфінальнай гульні з Італіяй. У цяперашні момант кіруе ўласнай дзіцяча-юнацкай футбольнай школай. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia