Хасэ Рыкельмэ
Хасэ Рыкельмэ-і-Лопес-Бага (ісп.: José Riquelme y López-Bago; 31 жніўня 1880 — 28 студзеня 1972) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі. БіяграфіяВаенную кар’еру пачаў у чэрвені 1897 года. Значную частку сваёй службы правёў у іспанскім пратэктараце Марока. На 1921 год даслужыўся да звання палкоўніка і стаў начальнікам туземнай паліцыі. У гады Рыфскай вайны ўдзельнічаў у адваяванні Тэтуана. У 1929 годзе стаў членам Ваеннага суда, які судзіў Хасэ Санчэса Гера, што ўзначаліў паўстанне артылерыстаў у Сьюдад-Рэале. За апраўданне лідара мяцежнікаў Рыкельмэ пераведзены ў запас. Пры абвяшчэнні Другой рэспублікі ў красавіку 1931 года вернуты ў армію і атрымаў званне дывізійнага генерала. Рыкельмэ прызначылі камандуючым III ваеннай акругі ў Валенсіі, потым II у Севільі[3]. Пры ваенным міністры Гіль-Роблесе звольнены ў запас як прыхільнік левых[4]. У пачатку грамадзянскай вайны ў 1936 годзе падтрымаў урад Народнага фронту. Узначаліў I ваенную акругу. Камандаваў урадавымі войскамі ў баях за Алькасар і пад Гвадарамай[5], прыпыніў наступленне праціўніка ў Эстрэмадуры[6]. У пачатку верасня яго войскі пацярпелі сур’ёзную паразу ў бітве пры Талаверы, што прывяло да звальнення Рыкельмэ і судовага пераследу. Аднак у 1938 годзе ён быў апраўданы і вярнуўся на службу ў якасці каманданта Барселоны. Пасля падзення Каталоніі ў 1939 годзе генерал адправіўся ў эміграцыю ў Францыю. Там ён быў членам вышэйшага праўлення Іспанскага нацыянальнага саюза[7]. Памёр у Парыжы[8]. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Сям’яБыў двойчы жанаты: першы шлюб з Мілаграс Ахеда Варона[9], другі — з Мануэлай Руіс Хуан[10]. Ад першай жонкі ў яго было 2 дзяцей: сын Аўгуста[11] і дачка Роза[12]. Ад другой жонкі было 2 дачкі — Марыя Рыкельмэ Руіс[13][8] і Марыя-Хасэ[14]. Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia