Народная армія Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Ejército Popular de la República), да 1936 года Іспанская рэспубліканская армія (ісп.: Ejército de la República Española) — сухапутны складнікУзброеных сіл Іспанскай Рэспублікі1931—1939 гадоў. Акрамя наземных сіл, якія былі асновай Народнай арміі, яна таксама складалася з авіяцыі.
Гісторыя
Гісторыя арміі Другой Іспанскай Рэспублікі дзеліцца на дзве часткі: даваенную, калі яна была адзінай арганізацыяй, і ваенную, калі частка ўзброеных сіл падтрымала путчыстаў з Іспанскай фалангі, а частка засталася лаяльнай рэспубліканскаму ўраду і ўступіла ў канфлікт з нацыяналістамі. У далейшым Народная армія прымала ўдзел у грамадзянскай вайне, спыніўшы сваё існаванне з яе канцом.
Арганізацыя і структура
Станам на май 1937 года:
Цэнтральная армія (Ejército del Centro);
Паўднёвая армія (Ejército del Sur);
Левантыйская армія (Ejército de Levante);
Усходняя армія (Ejército del Este);
Паўночная армія (Ejército del Norte), таксама вядома як Астурыйская армія (Ejército de Asturias) і Кантабрыйская армія (Ejército de Cantabria).
Станам на снежань 1937 года:
Цэнтральная армія;
Эстрэмадурская армія (Ejército de Extremadura);
Андалузская армія (Ejército de Andalucía);
Левантыйская армія;
Манеўраная армія (Ejército de Maniobra);
Усходняя армія.
Cтанам на лета 1938 года:
Група армій Цэнтральнага рэгіёна (Grupo de Ejércitos de la Región Central);
Група армій Усходняга рэгіёна (Grupo de Ejércitos de la Región Oriental).
Alpert, Michael (2004) [1994]. A New International History of the Spanish Civil War. Basingstoke: Palgrave Macmillan. ISBN1-4039-1171-1.
Alpert, Michael. "The Clash of Spanish Armies: Contrasting Ways of War in Spain, 1936–1939," War in History (1999) 6#3 pp 331–351.
Alpert, Michael. The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, University of Westminster, 2013, ISBN 978-1-107-02873-9 (Spanish version available, published by Siglo XXI de España, Madrid, 1989 ISBN 978-84-323-0682-2)