Хаткаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Ха́ткаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хаткі. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Рудня-Бурыцкага і Удалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 29 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вышамірскага (3 населеныя пункты: Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае) і Новабаршчоўскага (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia