Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі
Графіня Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі (дэ ла Гардзі) (шведск.: Hedvig Ulrika De la Gardie; 1761—1832) — шведская прыдворная дама. Была кіраўніком гувернантак шведскіх каралеўскіх дзяцей у 1799—1803 гадах. БіяграфіяНарадзілася 29 лістапада 1761 года ў Стакгольме. Была дачкой Карла Юліуса Дэлагардзі і яго жонкі Крысціны Магдалены Стэнбок (Magdalena Christina Stenbock, 1729—1801). 7 жніўня 1785 года ў замку Дротнінгхольмс выйшла замуж за Густава Армфельта. Ажаніўся ён з Хедвіг у асноўным дзеля яе прозвішча, хоць абяцаў гэта Магдалене Рудэншэльд, з якой у Густава былі стасункі. У 1792 годзе Хедвіг Ульрыка з мужам паехалі ў Італію, у Неапаль. У 1794 Густаў Армфельт быў прысуджаны ў Швецыі да смяротнага пакарання за здраду, яго маёмасць была канфіскавана. У гэтым жа годзе з Італіі яны паехалі ў Польшчу і пазней у Рыгу, дзе ў Хедвігі жыла сваячка. Затым яны жылі ў Калузе пад патранажам Кацярыны II. У 1796 годзе Хедвіг адправілася ў Санкт-Пецярбург, каб папрасіць новага рускага цара Паўла I аб лепшых умовах, але атрымала адмову. Затым Хедвіг Ульрыка папрасіла Густава IV дазволу вярнуцца ў Швецыю, і атрымаўшы яго, вярнулася на радзіму ў 1797 годзе. Ёй была дана магчымасць выкарыстоўваць прозвішча мужа і заставацца ў Швецыі, а мужу — жыць у любой краіне, Швецыі і Расіі. Рускі цар дазволіў мужу пакінуць Расію, Густаў сустрэўся з жонкай у Лівоніі, і ў 1798 годзе яны паехалі ў Берлін. З 1799 года Хедвіг Ульрыка працавала пры шведскім двары, выхоўваючы каралеўскіх дзяцей. Яна пагадзілася на гэта пры ўмове, што яе мужу будзе дазволена вярнуцца ў Швецыю, што было выканана ў 1800 годзе, пасля таго як яна прыгразіла сысці ў адстаўку — яе асяроддзе захаплялася адданасцю мужу. У 1803 годзе Хедвіг пакінула пасаду выхавальніцы; на яе месца прыйшла Шарлота Штырнельд . У сакавіку 1811 года Густаў Армфельт зноў быў сасланы праз падазрэнні ў змове супраць нашчаднага прынца Карла XIV Юхана. У красавіку 1811 года Армфельт быў высланы са Швецыі і эміграваў у Расію. За ім паехала і Хедвіг Ульрыка. У 1814 годзе памёр яе муж. У 1820—1822 гадах яна была фрэйлінай рускай імператрыцы, была ўзнагароджана ордэнам Святой Кацярыны. Свае апошнія гады жыцця Хедвіг Ульрыка правяла ў Швецыі, памерла 7 лютага 1832 года ў Стакгольме. Яна пахавана ў фамільнай магіле Царквы горада Халіка, Фінляндыя, недалёка ад сядзібы Аміне, якая належала сям’і Армфельт у 1786—1925 гадах. У сям’і Хедвіг Ульрыкі і Густава Армфельта нарадзіліся:[2]
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia