Херсанес Таўрычаскі
Херсане́с Таўры́часкі (у сярэднія вякі Xерсон, Корсунь) — старажытны горад у Крыме (цяпер у межах г. Севастопаль). ГісторыяЗаснаваны ў 422—421 да н.э. грэкамі-перасяленцамі з Гераклеі Пантыйскай. У V—I ст. да н.э. поліс, у I—IV ст. н.э. — арыстакратычная рэспубліка. Насельніцгва горада займалася рыбалоўствам, вінаградарствам, рамяством і гандлем (пераважна хлебам). У IV—III ст. да н.э. пад яго кантролем знаходзіліся гарады Керкінітыда, Калос-Лімен і шэраг умацаванняў. У гэты час горад займаў плошчу каля 27 га, меў акропаль, агору, каля 20 тыс. жыхароў. У канцы II ст. да н.э., каб адбіцца ад скіфаў, горад прызнаў панаванне Пантыйскага царства, 3 63 да н.э. залежаў ад Рыма, з канца IV ст. н.э. — ад Візантыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у V — пач. VII ст., калі адноўлены ўмацаванні, пабудаваны буйныя базілікі. У V—XI ст. Херсанес Таўрычаскі — самы вялікі горад Паўночнага Прычарнамор’я, цэнтр распаўсюджвання хрысціянства. У пач. VIII ст. падпарадкаваны хазарамі. У 989 быў захоплены войскамі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча[2][3]. Апошні перыяд росквіту — 2-я пал. IX—XII ст.: пашыраны порт, будаваліся новыя храмы, выпускаліся ўласныя грошы. У сярэдзіне XII ст. трапіў пад уладу полаўцаў, з пач. XIII ст. — Трапезундскай імперыі. У 1299 разбураны ханам Нагаем, у канцы XIV ст. — Едыгеем. ПомнікіАрхеалагічнымі раскопкамі (пачаты ў 1827, сістэматычныя з 1876) выяўлены муры, вежы, кварталы з дамамі і майстэрнямі, антычны тэатр, больш за 50 хрысціянскіх храмаў (IV—XV ст.), некропаль і інш.; эпіграфічныя помнікі — прысяга херсанесцаў (пач. III ст. да н.э.), дэкрэты ў гонар Дыяфанта (канец II ст. да н.э.), фрагменты жывапісу, мазаікі і інш. Херсанеская галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia