Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Хоцімску, размешчаны ў гістарычным будынку XX ст. па адрасе вуліца Дзяржынскага, 15. Заснаваны 30 жніўня 1996 года. Адкрыты ў верасні 1998 года. Плошча экспазіцыі 216 м², 275 экспанатаў асноўнага фонду (2001). Аддзелы:
Сярод экспанатаў: каменныя прылады працы, фрагменты керамічнага посуду, знаходкі манет з курганных могільнікаў, вырабы майстроў ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве канца 19—пачатку 20 ст., калекцыі народнага адзення краснапольскага строю. Таксама знаходзяцца матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны 1918-20 гг., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, пра землякоў — Герояў Савецкага Саюза: М. К. Піліпенку, Я. Я. Сусько і пра іншых выдатных людзей Хоцімшчыны. У экспазіцыі — чучалы дзікіх жывёл і птушак рэгіёну. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia