Свята-Пакроўская царква (Хоцімск)
Свя́та-Пакро́ўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Першамайскай, на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1892 годзе з дрэва як могілкавая капліца. У савецкія часы царква была адзінай дзеючай у Хоцімску. У 1969 годзе да храма былі дабудаваны алтар і прытвор са званіцай[1]. Настаяцелем царквы з 1958 года быў іерэй Кірыл Бадзіч, у цяперашні час гэтую пасаду займае іерэй Павел Сыцэвіч. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаны квадратныя ў плане прытвор і апсіда. Дах над асноўным зрубам завершаны васьмігранным светлавым барабанам, прытвор — 1-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі з сандрыкамі. У дэкоры выкарыстана разьба па дрэве. Малітоўная зала двухсветлавая, перакрыта плоскай столлю, прасценкам вылучаны бабінец. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia