Хочу перемен!«Мы ждём перемен!» — песня савецкага рок-гурту «Кіно» на словы Віктара Цоя. У арыгінале гучыць як «Перемен!» альбо як «Changement!», з той прычыны, што альбом «Апошні герой» упершыню быў выданы ў Францыі, з надпісам на канверце на французскай мове. Песня была напісана ў сярэдзіне 1980-х гадоў і ўпершыню прагучала на IV фэсце Ленінградскага рок-клуба (1986). На тым жа фэсце адбыліся прэм'еры іншых песень рок-гурту «Кіно»: «Спакойная ноч», «Далей дзейнічаць будзем мы», «Паспрабуй спець разам са мной», «Зачыні за мной дзверы».[1] У запісу прынялі ўдзел
Песня ў кінематографеУ 1987 годзе ранейшая версія песні ўвайшла ў паўнамэтражны фільм «Асса» (першая), рэжысёра Сяргея Салаўёва. У фінале «Ассы» з'яўляецца Віктар Цой, які спявае песню «Мы чакаем пераменаў»[2]. Праз два гады песня была перазапісана для альбому «Апошні герой» (1989). Песня стала ўспрымацца як «гімн перабудовы», дарма што сам Цой адмаўляў яе сувязь з гарбачоўскай перабудовай, аб'яўленай у 1985 годзе, і не ўхваляў «публіцыстычнае» прачытанне песні. У 2005 годзе песня «Пераменаў!» была выкарастана ў саўндтрэку да андэграўнднага фільму «Пыл» рэжысёра Сяргея Лобана. Песня гучыць у канцы на фоне тытраў, і яе выконвае акцёр маскоўскага шоў-тэатру «СинематографЪ» Аляксей Знаменскі, на мове слабачуючых.[1] Песня ў расійскай палітыцыУ 2007 годзе песня была выкарастана ў перадвыбарным роліку расійскай арганізацыі «Саюз правых сіл». 13 снежня 2008 года з’езд аб’яднанага дэмакратычнага руху «Салідарнасць» афіцыйна прыняў гэтую песню ў якасці гімну свайго руху (праўда, не запытаўшы згоды праваўладальнікаў).[1] Песня ў беларускай палітыцыПерадумоваПад час адной з акцый «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку», якая адбылася 3 ліпеня 2011 года, у Мінску на Прывакзальнай плошчы затрымалі кіроўцу аўтамабіля, калі ён на поўную гучнасць слухаў песню Віктара Цоя «Пераменаў!». Песня гучала з аўтамабілю 10 хвілін. Аўтамабіль стаяў з уключаным аварыйным асвятленнем на прыпынку грамадскага транспарту. Кіроўцу прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, напачатку зняволіўшы яго ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску, затым перавёўшы ў жодзінскую турму .[3] Песня як гімн пратэстуПасля гэтага выпадку ўдзельнікі акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» вырашылі зрабіць песню сваім гімнам пратэсту. У час чарговай акцыі 13 ліпеня песню вырашана паставіць на будзільнік (у якасці рынгтону), які павінен быў зайграць а 20-й гадзіне, падчас акцыі. Гэта становіцца новым фарматам акцыі.[4] Таксама гэтую ж песню пачалі выкарыстоўваць з 21 ліпеня 2011 года і ўдзельнікі акцыі «Стоп-бэнзін». Улетку 2020 г. песня была гімнам перадвыбарнай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Чэрачня[5]. Забароны песні ў БеларусіУ ліпені 2011 года песню «Пераменаў!» забаранілі да трансляцыі на беларускім радыё. Так, адміністрацыя Першага канала Беларускага радыё распрацавала для супрацоўнікаў спіс песень і выразаў, якія не павінны трапляць у эфір. Перш за ўсё, гэта песня «Пераменаў» Віктара Цоя, а таксама песні «Ляпісаў» – «Грай» і «Belarus freedom». Гэтыя кампазіцыі далучылі да ранейшых забаронаў груп «NRM», «Крамбамбуля», «Крама» і іншых. Першы выпадак здарыўся, калі слухач настойваў, каб уключылі песню «Пераменаў». Вядучы папрасіў прабачэння і адмовіў. Тады слухач прама спытаў: «У вас пачалася цэнзура?» Вядучы не ведаў, што яму адказаць, таму проста выключыў чалавека з эфіру. Апроч таго, на працоўным стале кожнага радыёвядучага з'явіліся раздрукоўкі забароненых для вымаўлення ў эфіры словаў. Гэта здарылася пасля выпадку з «Шосам Аляксандрам Рыгоравічам» на «Рускім радыё». Дырэкцыя радыё сабрала нараду, на якой растлумачыла, што прамаўляць у эфіры «ШОС» ці проста «Аляксандр Рыгоравіч» забараняецца, а ўсе паведамленні ад слухачоў мусяць некалькі разоў перачытвацца, перш чым трапіць у эфір.[6] 12 жніўня 2011 года тэлеканал «АНТ» паказаў канцэрт гурта «Кіно» ў Маскве ў «Алімпійскім» у 1990 годзе. Паказ прысвячаўся 21-й гадавіне гібелі Віктара Цоя. Аднак «крамольную» песню «Пераменаў!» з канцэрту выразалі і беларускія гледачы яе ў той дзень не ўбачылі.[7] 6 жніўня 2020 года ў час Дня адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі ў Мінску (вул. Кахоўская, Цэнтральны раён, мікрараён Каштанаўка), двое гукааператараў з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, незапланавана ўключылі запіс песні «Пераменаў!», які гучаў перад шматтысячнай аўдыторыяй каля хвіліны і быў перарваны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрыем Пятрушам. Неўзабаве гукааператары былі затрыманы па абвінавачанні ў зрыве масавага мерапрыемства і хуліганстве (заяву ў міліцыю напісаў кіраўнік упраўлення ідэалогіі адміністрацыі Цэнтральнага раёна) і 7 жніўня 2020 года суд Цэнтральнага раёна г. Мінска асудзіў кожнага з іх на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[8]. У той жа дзень пачалася масавая акцыя ў падтрымку арыштаваных: аўтамабілісты на вуліцах Мінска гудзелі і ўключалі песню «Пераменаў!»[9]. Пераклады песніПесня не раз перакладалася на беларускую мову: напрыклад, існуе пераклад беларускага паэта Алега Грушэцкага, датаваны ліпенем 2011 года. У перакладзе твор Цоя гучыць як «Новых змен!».[10] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia