Хранічны танзіліт
Хранічны танзілі́т[1] — доўгатэрміновае інфекцыйна-алергічнае захворванее арганізма з мясцовым запаленнем глотачных міндалін (пераважна паднябенных[1]). Узбуджальнікі танзіліту: гемалітычны стрэптакок групы А (S. pyogenes), стафілакокі (S. aureus), вірусы, грыбкі. У патагенезе хранічнага танзіліту маюць значэнне ўзаемна звязаныя працэсы фарміравання хранічнага запаленчага ачага ў паднябенных міндалінах і рэакцыі арганізма ў выглядзе парушэнняў у аддаленых органах і сістэмах (пашкоджанні сэрца, рэўматызм, сепсіс і іншыя), змены функцыянавання арганізма ў цэлым. Вылучаюць танзіліт:
Развіццю хранічнага танзіліту спрыяюць эндагенныя (парушэнне насавога дыхання пры скрыўленні перагародкі носа, адэноідах, хранічных рынітах, хранічныя запаленчых працэсах суседніх абласцей, рынасінусіты, запаленчыя захворванні зубоў і дзёсен, вегетатыўная дысфункцыя, алергія) і экзагенныя (агульнае і мясцовае пераахаладжэнне, нерацыянальнае харчаванне, недахоп вітамінаў групы B, неспрыяльныя ўмовы працы і побыту, прафесійныя і бытавыя забруджанні паветра) фактары. Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае (танзілектамія[1]). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia