Хрыстос Уседзяржыцель (Быцень)
Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы XVI стагоддзя, выяўлены ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[1]. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. кп — 26149). Памер абраза — 150 × 110 × 3 см[2]. ПаходжаннеАбраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[2]. Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» П. Р. Журбеем у 1989 годзе ў Мінску[2]. АпісаннеХрыстос у чырвоным з вохрыстым клавам хітоне, блакітным з асістам гімаціі паказаны франтальна, амаль пакаленна. Правай рукой ён благаслаўляе, левай падтрымлівае разгорнутае Евангелле з тэкстамі ў 9 радкоў. Пазалочаны фон, разьбяны, з буйным раслінным арнаментам. Німб пазалочаны з дэкаратыўным перакрыжаваннем трыма карычневымі кругамі, у якія ўкампанаваны манаграмы Хрыста. Поле ўверсе і ўнізе шырокае з сіняй паласой, пасярэбранае, з чырвоным аздабленнем, злева — чорнае, справа — рэканструявана рэстаўратарам[2]. Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў[3]. Выстаўкі
Публікацыі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia