Хіетаніемі (могілкі)
Хіетаніемі (фінск.: Hietaniemen hautausmaa; шведск.: Sandudds begravningsplats) — дзяржаўныя могілкі ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. Уключаюць вялікія вайсковыя могілкі з секцыяй магіл салдатаў, што загінулі ў Зімовай вайне (1939—1940), Другой сусветнай вайне (1941—1944) і Лапландскай вайне (1944—1945). У цэнтры вайсковых могілак знаходзяцца магілы невядомага салдата і маршала Карла Манергейма. У перакладзе з фінскай мовы Хіетаніемі азначае «пясчаная каса», такую назву могілкі атрымалі з прычыны таго, што яны знаходзяцца на мысе, размешчаным у цэнтральный частцы Хельсінкі. Могілкі з’яўляюцца папулярным турыстычным месцам, асабліва сярод фінаў, якія наведваюць магілы сваякоў, што загінулі ў войнах, або магілы знакамітых фінаў, пахаваных тут. Чатыры іншыя могілкі непасрэдна мяжуюць з Хіетаніемі, складаючы з імі адзіны комплекс: яўрэйскія могілкі, мусульманскія могілкі, «Вялікія» праваслаўныя могілкі і Мікольскія праваслаўныя могілкі. Вядомыя пахаваныяПрэзідэнты Фінляндыі![]()
Іншыя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia