Альберт Эдэльфельт
Альберт Густаў Арыстыд Эдэльфельт (шведск.: Albert Gustaf Aristides Edelfelt; 21 ліпеня 1854 — 18 жніўня 1905) — фінскі жывапісец, графік. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя сюжэты, партрэты, пейзажы. Працаваў у манументальным жывапісе. Выкарыстаў тэхніку пастэлі і акварэлі. БіяграфіяАльберт Эдэльфельт нарадзіўся 21 ліпені 1854 года ў Порва ў Kiialan kartano. Яго бацька, Карл Эдэльфельт, быў архітэктарам. З 1869 па 1871 займаўся ў Школе малюнка Саюза фінскіх мастакоў у Гельсінгфорсе ў Б. Ліндхольма і Б. Рэйнхольда. З 1871 па 1873 вучыўся ў Гельсінгфорскім універсітэце, з 1872 па 1874 — у Акадэміі мастацтваў Антверпена. У 1874 браў урокі ў Ж. Л. Жэрома ў Парыжы. Неаднаразова падарожнічаў ў Італію і Францыю, быў у Англіі (1878), Іспаніі (1881), Швецыі, Даніі і Расіі. Выстаўляўся з 1872. Памёр 18 жніўня 1905 каля Порва У горадзе Порва створаны музей мастака. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia