Цагляны слуп (Ганчароўка)
Цагляны слуп — гістарычны помнік каля вёскі Ганчароўкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля дарогі Талачын — Круглае. ГісторыяПасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай праходзіла па Друці. З 1773 года на мяжы былі расійскія мытні, якія існавалі да другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. З 1764 года ў Расійскай імперыі на дарогах усталёўвалі верставыя слупы па адзіным праекце, рэшткі некалькіх такіх слупоў захаваліся ў ваколіцах Ганчароўкі (гл. таксама Зялёная), на адлегласці кратнай вярсце адзін ад другога. Праз, па думку некаторых аўтараў, «манументальнасць» ганчароўскага слупа, узніклі версіі пра яго як «пагранічны» і «мытны»[1], урэшце і спалучаная версія пра «вёрства-пагранічны». У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь слупу быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Вышыня слупа — 2,4 м, шырыня — 1,5 м. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia