Царква Казанскай іконы Божай Маці (Мурава)
Царква́ Казанскай іконы Бо́жай Ма́ці — праваслаўны храм у Мураве Брэсцкай епархіі, асвечаная 21 ліпеня 1996 года, у дзень памяці Казанскай іконы Божай Маці. ГісторыяПрыкладна ў 1800 годзе ў Мураве айцец Антоній Клачкоўскі збудаваў царкву, якая неўзабаве згарэла. Другая царква, збудаваная ў 1855 годзе і асвечаная ў гонар Святой Тройцы, была зруйнавана Саветамі ў 1964, а на яе месцы пастаўлены вясковы клуб. Сучасная царква паўстала на ахвяраванні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы мясцовага калгаса імя Калініна. Будаўніцтва пачалося ў 1990 годзе пасля стварэння Свята-Траецкага прыходу і першых ахвяраванняў. Для пабудовы было абрана новае месца паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі. 21 ліпеня 1996 царква была асвечана ў гонар Казанскай іконы Божай Маці У 2013 праведзены капітальны рамонт. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia