Царква Раства Багародзіцы (Масаляны)
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Масалянах Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() ![]() Пабудавана ў 1796 годзе па фундацыі Марыяны Біспінг з каменю і цэглы як касцёл. У 1865—1867 гадах перароблена пад царкву. Побач з храмам у 2-й палове XIX стагоддзя пастаўлена бутавая капліца — 4-гранны кубападобны аб’ём пад шатровым дахам. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга барока з элементамі класіцызму. Мураваны аднанефны аднавежавы прамавугольны ў плане храм накрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны фасад з прамавугольнымі вокнамі падзелены развітым антаблементам на два ярусы. Ніжні ярус аздоблены ордарнымі элементамі, яго сярэдняя частка-выступ завершаная трохвугольным франтонам. Верхні ярус — квадратная ў плане вежа, накрытая высокім васьмігранным шатром з люкарнамі (у другой палове XIX ст. перабудаванае завяршэнне вежы, зробленыя дэкаратыўныя галоўкі дахаў), з рудыментамі валют па баках. Сцены вежы маюць вялікія прамавугольныя вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. Бакавыя фасады з лучковымі вокнамі пазбаўленыя аздобы. Інтэр’ерУ перакрытую плоскай столлю прастору малітоўнай залы 3 магутнымі аркамі адкрываюцца ўчыненыя над вузкім прытворам хоры. Сцены расчлянёны пілястрамі са спрошчанымі капітэлямі. За перагародкай у апсідзе створана тарцовая рызніца. Апсіда вылучана драўляным 3-ярусным пазалочаным іканастасам канца 19 ст. Яго 2-ярусная кампазіцыя расчлянёна паўкалонкамі карынфскага ордэра і прафіляваным карнізам, упрыгожана разным арнаментальным спляценнем акантаванага лісця. У левым клірасе знаходзіцца ківот, упрыгожаны арабескавай арнаментальнай разьбой па дрэве. Абраз «Іаан Багаслоў» (1882, мастак М. І. Пліс). У алтары два латунныя падсвечнікі з гравіроўкай (вышыня 2,2 м). У 1891 г. прыхаджане на добраахвотныя ахвяраванні набылі для царквы панікадзіла. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia