Царква Святло Евангелля (Дружны)
Царква Святло Евангелля — дзеючы пратэстанцкі храм у пасёлку Дружным Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які прыналежыць да аднайменай рэлігійнай грамады. Пастар — Павел Аляксандравіч Калоша[1]. ГісторыяГрамада была заснавана ў канцы сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 года[2]. Заснавальнікам грамады быў пастар Леанід Уладзіміравіч Ярмолік, які ў 1993 годзе заснаваў царкву ХВЕ ў Мар’інай Горцы. З 1997 года па студзень 2011 года ў храме служыў пастар Міхаіл Уладзіміравіч Кухарчук. У гэты час, дзякуючы пастару і яго жонцы, царква перажывала бурны колькасны ўзрост, а таксама рэалізоўвала шмат сацыяльных праектаў. З 1 лютага 2011 года і па цяперашні час служэнне пастара нясе Павел Аляксандравіч Калоша [3]. Павел Калоша з’яўляецца выкладчыкам багаслоўскіх дысцыплін у Тэалагічным інстытуце і Біблейскім каледжы ХВЕ ў горадзе Мінску.
Будынак царкваУ снежні 2011 года было распачата будаўніцтва будынка царквы «Святло Евангелля». Першыя палі былі забіты ў снежні 2011 года, аднак актыўная фаза будавання пачалася з мая 2012 года. Па стане на май 2018 года вядуцца аздабленчыя працы. Будаўніцтва царквы вялося за кошт самаахвотных ахвяраванняў вернікаў. АрхітэктураЗа ўзор царквы быў узяты храм у вёсцы Сінягова Старадарожскага раёна, які быў мадыфікаваны праектным бюро ТАА «АртТрэйсер». Даўжыня пабудовы — 40,5 м, шырыня (самая шырокая частка) — 12 м, вышыня — 16,5 м. Галерэя
ЗноскіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia