Дружны (Пухавіцкі раён)
Дру́жны[3] (трансліт.: Družny, руск.: Дружный) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 27,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42,5 км ад Мінска, за 4 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. Каля дарогі Р69 Шацк — Смілавічы. Непадалёк ад ракі Свіслач, каля возера Мацярынскага і вадасховішча Земснарад. Гісторыя![]() Паводле пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988 годзе павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[4]. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна за 25 км ад мяжы Мінска[5]. 4 мая 1982 года загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. Паралельна пачалося будаўніцтва новага пасёлка. На камсамольска-моладзевай будоўлі працавала 3,5 тыс. чалавек з усяго СССР. У пачатку 1985 года быў збудаваны першы дом (вуліца Чэпіка, 24). Пры будаванні будоўлі ўзніклі праблемы з грунтам, палі танулі ў балоце, будаўнічая тэхніка гразла. Ненадзейны тарфяны грунт даводзілася знімаць, а замест яго ўкладалі намыты пясок са штучнага возера[4]. 2 лютага 1985 года ў выніку праведзенага конкурсу сярод школьнікаў указам прэзідыума ВС БССР была зацверджана назва пасёлка. У верасні 1985 года палова пасёлка фактычна была збудавана, планавалася, што другая палова будзе ўзведзеная бліжэй да тэрміну здачы станцыі. У 1986 годзе ў Дружны пасля Чарнобыльскай катастрофы эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці, першыя 250 сем’яў прыехалі праз некалькі месяцаў пасля аварыі[4]. У 1986 годзе былі здадзены першыя дамы. У 1986 годзе пасёлак перададзены з Дукорскага сельсавета ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свіслацкаму пассавету[6]. У сувязі з аварыяй у Чарнобылі, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі. У 1989 годзе ў Дружным былі сярэдняя школа, 2 дзіцячыя сады, дзіцячая школа мастацтваў, 2 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, Дом культуры, лячэбны цэнтр. У 1990-я гады ў Дружным аднавілася ўзвядзенне жылых дамоў для персаналу. Для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прыняло вырашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве (Мінская ЦЭЦ-5)[7]. У 2007—2009 гадах жыхары Дружнага праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў ЗАТ «Аўгуст-Бел», які адносіцца да 1-га класа небяспекі. ![]() У 2014 годзе з’явіліся планы стварэння вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Дружны планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Свіслаччу ў горад з сучаснай інфраструктурай[8]. У жніўні 2020 года ў Дружным прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[9][10][11]. 22 лістапада 2021 года ў пасёлак Дружны быў перанесены цэнтр Свіслацкага сельсавета[12]. Насельніцтва
ЭканомікаМінская ЦЭЦ-5 ёсць горадаўтваральным прадпрыемствам, дзейнічае філія «Белэнэргабудіндустрыя». ЗАТ «Аўгуст-Бел», ТАА «Строй мантаж». Сацыяльная сфера![]() Сярэдняя школа № 1, яслі-сад «Сонейка»[14], яслі-сад «Зубраня»[15], дзіцячая школа мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пасялковая бібліятэка, Дом культуры. Ёсць паліклініка, пасялковая медыцынская амбулаторыя[16]. СпортУ 1997 годзе існаваў футбольны клуб Энергія-ЦЭЦ-5 РэлігіяДзейнічаюць праваслаўная царква ў гонар Раства Хрыстова і Царква Святло Евангелля хрысціян веры евангельскай. Спіс вуліц
Помнікі![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia