Царква Святога Ільі (Дукора)
Царква Святога Ільі — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1]. ГісторыяПабудавана ў пачатку XIX ст. Да 1831 г. была грэка-ўніяцкай, потым дзейнічала як касцёл. У 1851 годзе ў касцёлы быў пахаваны дзяржаўны і ваенны дзеяч Леў Францавіч Оштарп. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Да 1990-х гг. будынак выкарыстоўваўся пад клуб. НазваВарыянтная форма назвы:
АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прастакутным у плане аб’ёмам пад гонтавым дахам, які пасярэдзіне і над апсідай раней завяршаўся купаламі. Галоўны фасад фланкіравалі 2 купальныя вежы, якія выходзілі за сцены храма асобнымі прастакутнымі ў плане аб’ёмамі. Уваходны партал фланкіраваны паўкалонамі на вышыню фасада. Да прамавугольнай у плане апсіды з правага боку далучана рызніца. Атынкаваныя і пабеленыя фасады члянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і 3 уваходнымі дзвярамі. Галерэя
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia