Леў Францавіч Оштарп
Леан (Леў) Францавіч Оштарп (польск.: Leon Osztorp; 1786, Дукора — 1851, каля в. Пяскі, Ігуменскі павет) — дзяржаўны і ваенны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Оштарпаў герба «Галоцкі» шведскага паходжання. Нарадзіўся ў маёнтку Дукоры[1] ў сям’і палкоўніка літоўскай кавалерыі Францішка Оштарпа, які набыў маёнтак ад Міхала-Казіміра Агінскага, і Людвікі Іваноўскай, старасцянкі менская. ![]() Маршалак шляхты Мінскай губерні ў 1809 годзе. У час вайны 1812 года да 15 верасня быў прэфектам падпрэфектуры Ігуменскага дыстрыкта (павета), у чыне палкоўніка Вялікага Княства Літоўскага ўзначаліў Мінскі аддзел корпуса літоўскіх жандараў (29 афіцэраў, 93 жандара), арганізаваны дэкрэтам імператара Напалеона ад 1 ліпеня 1812 года для выканання грамадскага парадку, вышуку дэзерціраў і марадзёраў, а таксама для аховы стратэгічна важных дарог у тыле ад дыверсій расійскай арміі, пры адступленні Вялікай Арміі па загадзе Мінскага ваеннага губернатара генерала графа Мікалая Опельн-Бранікоўскага (1767—1817) займаўся арганізацыяй перапраў праз Бярэзіну, у тым ліку пераправай пад Студзёнкай, якой скарыстаўся сам імператар[1]. Пасля заканчэння кампаніі атрымаў прабачэнне рускага імператара Аляксандра I[1]. У 1814 годзе — маршалак Ігуменскага павета. 21-22 лютага (7-8 сакавіка) 1818 года выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Т. Касцюшкі ў Мінскім кафедральным касцёле. У 1823—1847 — маршалак дваранства Мінскай губерні, стацкі саветнік з 1829 года, сапраўдны стацкі саветнік з 1832 года. Быў членам Сумленнага суда Грамадзянскай палаты Мінскай губернскай ўправы, а таксама членам Імперскай спецыяльнай камісіі па конна-заводстве[1]. Валодаў землямі ў Ігуменскім павеце, напрыклад, маёнткам Кадуніным, які назваў у гонар дачкі Леакадзіі[2]. З імёнамі яго дачок, верагодна, звязаны назвы маёнткаў Анятоў і Людвіноў. У 1847 г. у Мінску ў каталіцкім кафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі стаў хросным бацькам Эдварду Вайніловічу (1847—1928)[3]. У 1851 годзе памёр у выніку няшчаснага выпадку ва ўзросце 65 гадоў. Вяртаючыся з Мінска з малодшай дачкой Леакадзіяй у адкрытай брычцы, ён праязджаў мост цераз Свіслач каля вёскі Пяскі, кучар, які вёз іх, распавядаў, што калі заехалі на мост, Оштарп, задаволены і горды сабой, сказаў: «Цяпер тут няма Расіі», але ў тую ж хвіліну коні, запрэжаныя ў экіпаж, раптам чагосьці спалохаліся і кінуліся разам з карэтай у ваду. Месца было неглыбокае, усе засталіся жывыя акрамя Льва Оштарпа, які, мабыць, памёр ад апаплексіі[1]. Цела Леана Оштарпа было пахавана ў пахавальні дукорскага касцёла. Узнагароды
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia