Царква Святога Апостала Андрэя Першазванага (Мінск)
Царква Святога Апостала Андрэя Першазванага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Пабудавана паводле праекта архітэктара Ю. Шпіта. ГісторыяУ красавіку 2001 году мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт багаславіў будаванне мураванага храма, якое распачалося ў жніўні 2001 году. 13 снежня 2009 году мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў асвячэнне храма[1]. АрхітэктураХрам вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны квадратны ў плане вертыкальна выцягнуты аб’ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з шлемападобным купалам. Грані аб’ёму завершаны арачнымі закамарамі, па восях прарэзаны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. З імі кантрастуюць нізкія арачныя ўваходныя парталы на франтальным і бакавых фасадах. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца аб’ёмнымі сродкамі, добра знойдзеннай прапарцыянальнасцю, лаканізмам пазбаўленых дэкору белакаменных плоскасцяў[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia